1 Chronicles 18:4 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўзяў Давід у яго тысячу калясьніц, сем тысяч вершнікаў і дваццаць тысяч пешых, і разбурыў Давід усе калясьніцы, пакінуўшы зь іх толькі сто.
Belarusian 2017
Узяў тады Давід тысячу яго калясніц і сем тысяч коннікаў ды дваццаць тысяч пяхоты; і падрэзаў усім коням калясніц сухажыллі, за выключэннем сотні калясніц, якія збярог для сябе.
Belarusian Bokun
І ўзяў Давід у яго тысячу калясьніцаў, сем тысячаў коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхоты, і падрэзаў Давід жылы ўсім [коням] калясьнічным, і пакінуў з іх на сто калясьніцаў.