1 Chronicles 28:1 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў.
Belarusian 2017
Такім чынам, сабраў Давід у Ерузаліме ўсіх князёў Ізраэля, кіраўнікоў пакаленняў і кіраўнікоў дружын, якія былі на службе ў цара, таксама тысячнікаў і сотнікаў, загадчыкаў маёмасці і статкаў цара, і сыноў сваіх, а таксама еўнухаў, і асілкаў ды ўсіх наймужнейшых людзей і тых, хто быў у войску Ерузаліма.
Belarusian Bokun
І сабраў Давід у Ерусалім усіх князёў Ізраіля, князёў каленаў і начальнікаў харугваў, якія служылі валадару, і начальнікаў над тысячамі, і начальнікаў над сотнямі, і князёў над усёй маёмасьцю, і над статкамі валадара, і над сынамі ягонымі разам з урадоўцамі і мужнымі [ваярамі] і ўсімі ваярамі магутнымі.