1 Chronicles 29:17 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ведаю, Божа мой, што Ты выпрабоўваеш сэрца і любіш шчырасьць сэрца; я ад чыстага сэрца майго ахвяраваў усё гэта, і цяпер бачу, што і народ Твой, і ўсе, хто тут, з радасьцю ахвяруюць Табе.
Belarusian 2017
Ведаю, Божа мой, што Ты выпрабоўваеш сэрцы і любіш шчырасць; таму і я ў шчырасці сэрца свайго радасна ахвяраваў усё гэта, і народ Твой, які тут прысутнічае, як я бачыў, з вялікаю радасцю, ахвотна, ускладаў Табе дары.
Belarusian Bokun
І я ведаю, Божа мой, што Ты выспрабоўваеш сэрца, і шчырасьць даспадобы Табе. І я ў шчырасьці сэрца майго ахвотна прынёс у дар усё гэта; і цяпер я бачу з радасьцю народ Твой, які знаходзіцца тут і дабраахвотна прыносіць дары Табе.