1 Chronicles 6:32 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.
Belarusian 2017
І былі яны на паслузе спявання перад скініяй палаткі сустрэчы, пакуль не збудаваў Саламон у Ерузаліме дом Госпадаў; а спаўнялі службу сваю па ўстаноўленым парадку.
Belarusian Bokun
I яны служылі сьпевам перад сялібай намёту Спатканьня, пакуль Салямон не збудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.