1 Corinthians 10:11 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў.
Belarusian 2017
Ды ўсё гэта адбылося з імі для прыкладу і запісана на павучанне для нас, да якіх наблізілася сканчэнне вякоў.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ды ўсё гэта адбылося з імі як прадказаньне будучага і запісана на павучэньне для нас, пражываючых пры канцы вякоў.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Усё гэтае сталася ім, як прыклады, і апісана на навуку нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.
Belarusian Bokun
А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.