1 Corinthians 13:2 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, — дык я нішто.
Belarusian 2017
І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, – я нішто.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І калі б я меў дар праракаваньня ды зьведаў усе тайны і ўсякую веду, і меў усю веру, што і горы пераносіў, але любові ня меў бы, я быў бы нішто.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а ня маю любві, дык я нішто.
Belarusian Bokun
І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.