1 Corinthians 2:11 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо хто зьлюдзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духу чалавечага, які жыве ў ім? Так і Божага ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.
Belarusian 2017
Хто ж з людзей ведае, што чалавечае, калі не дух, які ў ім? Таксама і таго, што Божае, ніхто не ведае, апрача Духа Божага.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Хто вось з-паміж людзей ведае, што ў чалавеку, калі ня дух, які ў чалавеку? Таксама і таго што Божае, ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, апрача духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і Божага ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.
Belarusian Bokun
Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.