1 Corinthians 4:9 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо я думаю, што нам, апошнім пасланцам, Бог вызначыў быць як бы засуджанымі на сьмерць; бо мы зрабіліся ганьбішчам для сьвету, для анёлаў і людзей.
Belarusian 2017
Бо думаю, што Бог нас, Апосталаў, паставіў як апошніх, быццам на смерць асуджаных, бо сталіся мы відовішчам для свету, для анёлаў і для людзей.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Вось я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў як апошніх, быццам на сьмерць асуджаных. Сталіся мы відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо я думаю, што Бог нас, Апосталаў, за апошніх паставіў, як бы на сьмерць засуджаных; бо мы сталіся як-бы відовішчам для сьвету, для ангелаў і для людзей.
Belarusian Bokun
Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.