1 Corinthians 8:10 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці ідалаахвярнае?
Belarusian 2017
Бо, калі б хто ўбачыў таго, што мае веданне і ўзлягае пры ідальскім, няўжо яго свядомасць, паколькі яна слабая, не заахвоціцца есці ідалам ахвяраванага?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо, калі б хто ўбачыў таго, што мае веданьне пры ідалавым стале, ці ж сумленьне слабавернага чалавека не заахвоціцца таксама есьці ідалам ахвяраванае (мяса)?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо, калі хто ўгледзіць, што ты, маючы веду, за сталом у паганскай бажніцы, дык ці сьведамасьць яго, як слабога, ня збудуецца, каб есьці жэртвы ідальскія?
Belarusian Bokun
Бо калі хто ўбачыць, што ты, які маеш веданьне, узьлягаеш у паганскай бажніцы, ці сумленьне яго, як слабога, не збудуецца, каб есьці ахвяры ідалам?