1 Corinthians 8:7 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца.
Belarusian 2017
Але не ва ўсіх ёсць веданне: некаторыя дасюль з сумленнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ахвяраванае ідалам, і свядомасць іх спаганьваецца, бо кволая.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Але ня ўсе маюць такое веданьне: некаторыя дасюль, прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса як ахвяраванае ідалам, і так сваё кволае сумленьне паганяць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Але не ў-ва ўсіх гэткая веда: некаторыя і дагэтуль з ідальскай сьвядомасьцяй, што ядуць, як жэртву ідалам, і сьведамасьць іх, як нядужая, апаганіваецца.
Belarusian Bokun
Але не ў-ва ўсіх такое веданьне; некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, [якое прызнае] ідалаў, і ядуць [ахвяраванае ідалам] як ахвяры ідалам, і слабое сумленьне іхняе апаганьваецца.