1 John 2:21 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Я напісаў вам не на тое, каб вы ня ведалі ісьціны, а таму, што вы ведаеце яе, як і тое, што ўсякая мана не ад ісьціны.
Belarusian 2017
Я вам напісаў не як няведаючым праўду, але як ведаючым яе, бо любая хлусня не ад праўды.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Я вам напісаў не як няведаючым праўды, але як ведаючым яе, бо ніякая хлусьня ня можа ўзьнікнуць з праўды.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Я напісаў вам не затым, што вы ня ведалі-б праўды, але затым, што вы ведаеце яе, дый што ўсякая ілжа не ад праўды.
Belarusian Bokun
Я напісаў вам не таму, што вы ня ведаеце праўды, але таму, што вы ведаеце яе, і што ніякай хлусьні няма ад праўды.