1 John 2:8 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але пры гэтым і новую запаведзь пішу вам, што ёсьць праўдзівае і ў Ім і ў вас: бо цемра праходзіць, і ўжо сьвеціць сапраўднае сьвятло.
Belarusian 2017
Але і новае прыказанне пішу вам, яно праўдзівае ў Ім і ў вас, бо цемра прамінае, і праўдзівае святло свеціць ужо.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Але і новае прыказаньне пішу вам, праўдзівае, якое ў Ім і ў нас, бо цемра прамінае, і праўдзівае сьвятло сьвеціць ужо.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Зноў жа і новую запаведзь пішу вам, што праўдзіва і ў Ім, і ў вас: што праходзе цемра, і праўдзівае сьвятло сьвеціць ужо.
Belarusian Bokun
Зноў жа новае прыказаньне пішу вам, якое праўдзіва ў Ім і ў вас, што цемра праходзіць, і праўдзівае сьвятло ўжо сьвеціць.