1 Kings 12:16 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўбачылі Ізраільцяне, што цар не паслухаўся іх. І адказаў народ цару і сказаў: якая нам доля ў Давідзе? няма нам долі ў сыне Есэевым; па намётах сваіх, Ізраіле! цяпер ведай свой дом, Давідзе! І разышоўся Ізраіль па намётах сваіх.
Belarusian 2017
Такім чынам, увесь Ізраэль, бачачы, што цар не хоча іх слухаць, у адказ сказаў яму: «Якая нам частка ў Давіда або якая спадчына ў сыне Ясэя? Ізраэлю, разыходзьцеся ў палаткі свае! Цяпер, Давід, глядзі на дом свой!» І разышоўся Ізраэль па палатках сваіх.
Belarusian Bokun
І ўвесь Ізраіль, бачачы, што валадар ня хоча іх слухаць, у адказ сказаў яму: «Што нам да Давіда або якая спадчына нашая ў сыне Есэя? Ізраілю, разыходзься ў намёты свае! Цяпер, Давід, глядзі дому свайго!» І разыйшоўся Ізраіль па намётах сваіх.