1 Kings 12:21 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Раваам, прыбыўшы ў Ерусалім, сабраў з усяго дома Юдавага і з калена Веньямінавага сто восемдзесят тысяч адборных воінаў, каб ваяваць з домам Ізраілевым дзеля таго, каб вярнуць царства Равааму, сыну Саламонаваму.
Belarusian 2017
І вярнуўся Рабаам у Ерузалім, і сабраў увесь дом Юды і пакаленне Бэньяміна, сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб пачаць вайну з Ізраэлем і вярнуць царства Рабааму, сыну Саламона.
Belarusian Bokun
І вярнуўся Рэхабаам ў Ерусалім, і сабраў увесь дом Юды і ўсё калена Бэн’яміна, сто восемдзесят тысячаў адборных ваяроў, каб пачаць вайну з Ізраілем і вярнуць валадарства Рэхабааму, сыну Салямона.