1 Kings 12:33 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і прынёс ахвяры на ахвярніку, які ён зрабіў у Вэтылі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, месяца, які ён адвольна назначыў; і ўстанавіў сьвята сынам Ізраілевым, і падышоў да ахвярніка, каб учыніць дымленьне.
Belarusian 2017
І ўзышоў ён на ахвярнік, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які ў сэрцы сваім прыдумаў; і ўстанавіў свята для сыноў Ізраэля, і ўзышоў на ахвярнік, каб скласці каджэнне.
Belarusian Bokun
І складаў ён ахвяру на ахвярніку, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які прыдумаў, і ўстанавіў сьвята для сыноў Ізраіля. І прыступіўся ён да ахвярніка, каб скласьці ахвяру каджэньня.