1 Kings 15:18 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўзяў Аса ўсё срэбра, золата, што засталося ў скарбніцах дома Гасподняга і ў скарбніцах дома царскага, і даў яго ў рукі слугам сваім, і паслаў іх цар Аса да Вэнадада, сына Таўрымона, сына Хэзіёнавага, цара Сірыйскага, які жыў у Дамаску, і сказаў:
Belarusian 2017
Такім чынам, Аса, сабраўшы ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбоўнях святыні Госпада і ў скарбоўнях палаца царскага, даў яго ў рукі паслугачам сваім і паслаў іх да Бэнадада, сына Табрэмона, сына Газіёна, цара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі:
Belarusian Bokun
І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы святыні ГОСПАДАВАЙ і ў скарбніцы палацу валадарскага, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі: