1 Kings 2:30 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І прыйшоў Ванэя ў скінію Гасподнюю і сказаў яму: так сказаў цар: выходзь. І сказаў той: не, я хачу памерці тут. Ванэя перадаў гэта цару, кажучы: так сказаў Ёаў і так адказваў мне.
Belarusian 2017
І ўвайшоў Баная ў палатку Госпадаву, і загадаў яму: «Гэта загадаў цар: “Выходзь!”» А той адказаў: «Не выйду, але тут памру». Пераказаў Баная размову цару, кажучы: «Гэтак сказаў Ёаб у адказ мне».
Belarusian Bokun
І ўвайшоў Бэная ў Сялібу ГОСПАДА, і загадаў яму: «Гэта загадаў валадар. Выходзь!» А той адказаў: «Ня выйду, але тут памру». І пераказаў гэта Бэная валадару: «Гэтак сказаў Ёаў у адказ мне».