1 Kings 2:5 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Яшчэ: ты ведаеш, што зрабіў мне Ёаў, сын Саруін, як абышоўся ён з двума правадырамі войска Ізраільскага, з Авэнірам, сынам Ніравым, і Амэсаем, сынам Етэравым, як ён аддаў іх сьмерці і праліў кроў ваенную ў мірны час, забарвяніўшы крывёю ваеннаю пояс на сьцёгнах сваіх і абутак на нагах сваіх:
Belarusian 2017
Ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаб, сын Сэруі, што ён зрабіў з двума кіраўнікамі войска ізраэльскага, з Абнэрам, сынам Нэра, і Амасаю, сынам Етэра, якіх забіў; і ён праліў кроў у час міру, як на вайне, і запляміў ён крывёй вайны пояс свой, што быў вакол сцёгнаў яго, і абутак свой, што быў на нагах яго.
Belarusian Bokun
Ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаў, сын Цэруі, што ён зрабіў з двума правадырамі войска Ізраільскага, з Абнэрам, сынам Нэра, і з Амасаем, сынам Етэра, якіх забіў. Ён праліў кроў у час міру, як на вайне, і апаганіў ён крывёй вайны пояс на сьцёгнах сваіх і сандалы на нагах сваіх.