1 Kings 20:31 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказалі яму слугі ягоныя: мы чулі, што цары дома Ізраілевага — цары мілажальныя; дазволь нам надзець вярэты на сьцёгны свае і вяроўкі на галовы свае і пайсьці да цара Ізраільскага; магчыма, ён пашкадуе жыцьцё тваё.
Belarusian 2017
І сказалі яму паслугачы яго: «Вось, мы чулі, што цары дому ізраэльскага міласцівыя, дык надзеньма рыззё на клубы свае і вяроўкі на шыі свае і выйдзем да цара Ізраэля: можа, ён збавіць душу тваю».
Belarusian Bokun
І сказалі яму слугі ягоныя: «Мы чулі, што валадары Ізраіля міласьцівыя. Дык апранем рызьзё на клубы свае і вяроўкі на шыі свае, і выйдзем да валадара Ізраіля. Можа, ён пашкадуе душу тваю».