1 Kings 20:33 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Людзі гэтыя прынялі гэта за добры знак і пасьпешна падхапілі слова з вуснаў ягоных і сказалі: брат твой Вэнадад. І сказаў ён: ідзеце, прывядзеце яго. І выйшаў да яго Вэнадад, і ён пасадзіў яго з сабою на калясьніцу.
Belarusian 2017
Людзі тыя прынялі гэта за добры знак і, спяшаючыся, злавілі яго на слове і сказалі: «Бэнадад — брат твой». І ён загадаў ім: «Ідзіце і прывядзіце яго». Такім чынам, прыйшоў да яго Бэнадад, і ён пасадзіў яго да сябе ў калясніцу.
Belarusian Bokun
І людзі тыя, прыняўшы гэта за добры знак, адразу злавілі яго на слове і сказалі: «Бэн-Гадад — брат твой». І ён загадаў ім: «Ідзіце і прывядзіце яго». І прыйшоў да яго Бэн-Гадад, і ён пасадзіў яго да сябе ў калясьніцу.