1 Kings 20:7 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І склікаў цар Ізраільскі ўсіх старэйшынаў зямлі і сказаў: прыкмячайце і глядзеце, ён намышляе ліхое; калі ён прысылаў да мяне па жонак маіх, і сыноў маіх, і срэбра маё і золата маё, я яму не адмовіў.
Belarusian 2017
І склікаў цар Ізраэльскі ўсіх старэйшын зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, як ён наладжвае нам засаду, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў, па срэбра і па золата, — і я не адмовіў яму».
Belarusian Bokun
І склікаў валадар Ізраіля ўсіх старшыняў зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, які ён нахабны, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў маіх, па срэбра маё і золата маё, і я не адмовіў яму».