1 Kings 21:4 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І прыйшоў Ахаў дамоў устрывожаны і засмучаны тым словам, якое сказаў яму Навутэй Ізрэельцянін, кажучы: не аддам табе спадчыны бацькоў маіх. І лёг на пасьцель сваю, і адвярнуў твар свой, і хлеба ня еў.
Belarusian 2017
Такім чынам, прыйшоў Ахаб у свой дом сумны і разгневаны дзеля таго, што сказаў яму Набот з Езрагэля, кажучы: «Не дам табе спадчыны бацькоў маіх». І, лёгшы на ложак свой, адвярнуўся тварам да сцяны, і не еў хлеба.
Belarusian Bokun
І прыйшоў Ахаў дамоў сумны і разгневаны дзеля таго, што сказаў яму Набот з Езрээлю: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуўся тварам да сьцяны, і ня еў хлеба.