1 Kings 7:51 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Так зьвершана ўся праца, якую рабіў цар Саламон для храма Госпада. І прынёс Саламон прысвечанае Давідам, бацькам ягоным; срэбра і золата і рэчы аддаў у скарбніцы храма Гасподняга.
Belarusian 2017
І скончыў ён усю работу, якую выконваў Саламон у святыні Госпада, і прынёс Саламон пасвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, і золата, і посуд, і памясціў іх у скарбоўнях святыні Госпадавай.
Belarusian Bokun
Так скончана была уся работа, якую зрабіў валадар Салямон у сьвятыні ГОСПАДА. І прынёс Салямон пасьвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, золата і посуд, і памясьціў іх у скарбоўні сьвятыні ГОСПАДА.