1 Kings 7:8 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
У доме, дзе ён жыў, другі двор за бабінцам быў такога самага ўсталяваньня. І ў доме дачкі фараонавай, якую ўзяў за сябе Саламон, ён зрабіў такі самы бабінец.
Belarusian 2017
І дом, у якім жыў, быў у іншай зале ўнутры прысенка, і такім жа чынам зроблены. Збудаваў ён таксама дом, падобны да таго прысенка, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Саламон.
Belarusian Bokun
А дом, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна збудаваны. Пабудаваў ён таксама дом, падобны да таго прысенка, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку.