1 Kings 8:25 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сёньня, Госпадзе, Божа Ізраілеў, выканай рабу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што казаў Ты яму, прамовіўшы: "ня мінецца ў цябе перад абліччам Маім той, хто сядзіць на троне Ізраілевым, калі толькі сыны твае будуць трымацца шляху свайго, ходзячы перад Мною так, як ты хадзіў перад Мною".
Belarusian 2017
Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, споўні паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму, кажучы: “Не будзе забраны ў цябе нашчадак з-прад аблічча Майго. Ён будзе сядзець на пасадзе Ізраэля, калі сыны твае будуць трымацца дарогі Маёй, каб хадзіць перада Мною, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.
Belarusian Bokun
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе нашчадак спрад аблічча Майго. Ён будзе сядзець на пасадзе Ізраіля, калі сыны твае будуць трымацца шляху Майго, каб хадзіць перада Мною, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.