1 Kings 8:48 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і калі павернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёю ў зямлі ворагаў, якія паланілі іх, і будуць маліцца Табе, павярнуўшыся да зямлі сваёй, якую Ты даў бацькам іхнім, да горада, які Ты абраў, і да храма, які я пабудаваў імю Твайму,
Belarusian 2017
і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй у зямлі ворагаў сваіх, куды яны былі прыведзены, паланёныя, і будуць Цябе маліць, звярнуўшыся ў бок зямлі сваёй, якую даў Ты бацькам іх, і да горада, які Ты выбраў, і да святыні, якую пабудаваў я імю Твайму,
Belarusian Bokun
і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй у зямлі ворагаў, што ўзялі іх у палон, і будуць маліцца, зьвярнуўшыся ў бок зямлі сваёй, якую даў Ты бацькам іхнім, і да гораду, які Ты выбраў, і да сьвятыні, якую пабудаваў я для імя Твайго,