1 Kings 8:5 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А цар Саламон і зь ім усё супольства Ізраільскае, што сабралася да яго, ішлі перад каўчэгам, прыносячы ахвяры з дробнага і буйнога быдла, якое немагчыма палічыць і вызначыць паводле мноства яго.
Belarusian 2017
А цар Саламон і ўся супольнасць Ізраэля, якая сабралася пры ім, з ім ускладала перад каўчэгам у ахвяру авечак і валоў, так многа, што ані ацаніць, ані падлічыць.
Belarusian Bokun
І валадар Салямон і ўсё зграмаджэньне Ізраіля, якое сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было.