1 Kings 8:64 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ў той самы дзень асьвяціў цар сярэднюю частку двара, які перад храмам Гасподнім, учыніўшы там цэласпаленьне і хлебнае прынашэньне і ўзнёсшы тлушч мірных ахвяр, бо медны ахвярнік, які перад Госпадам, быў малы пад памяшканьні цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня і тлушчу мірных ахвяр.
Belarusian 2017
У той дзень цар асвяціў сярэднюю частку панадворка, што быў перад домам Госпада; бо ўсклаў там ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння, бо ахвярнік медны, які быў перад Госпадам, быў даволі малы і не мог памясціць ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння.
Belarusian Bokun
У той дзень валадар асьвяціў сярэднюю частку панадворку, які быў перад Домам ГОСПАДА, бо склаў там ахвяру цэласпаленьня, ахвяру хлебную і тлушч ахвяраў мірных, бо ахвярнік мядзяны, які быў перад ГОСПАДАМ, быў за малы, каб памясьціць ахвяры цэласпаленьня, таксама ахвяры хлебныя і тлушч ахвяраў мірных.