1 Peter 1:12 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
ім адкрыта было, што ня ім самім, а нам служыла тое, што цяпер абвешчана вам празь зьвеставальнікаў Духам Сьвятым, пасланым зь нябёсаў, у што хочуць пранікнуць анёлы.
Belarusian 2017
Ім было адкрыта, што не ім самім, а вам служыла абвешчанае праз іх, якія абвяшчалі вам Евангелле праз Духа Святога, спасланага з неба, у што заглянуць прагнуць і анёлы.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ім (прарокам) было аб’яўлена, што яны не сабе, а вам прыслужыліся тымі весткамі, якія вам цяпер абвясьцілі вястуны Эвангельля моцай спасланага ім з неба Духа Сьвятога, у што заглянуць прагнуць і анёлы.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ім было адкрыта, што ня ім, а нам служыла абвешчанае вам сягоньня тымі, якія нясьлі вам добрую весьць праз Духа Сьвятога, пасланага з нябёсаў, у што навет Ангелы жадаюць пранікнуць.
Belarusian Bokun
Ім было адкрыта, што ня ім, але нам служыла абвешчанае вам цяпер тымі, якія дабравесьцілі вам у Духу Сьвятым, Які пасланы з неба, да чаго анёлы жадаюць прыхіліцца.