1 Peter 4:3 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо досыць, што вы ў мінулым часе жыцьця чынілі волю язычніцкую, аддаючыся нечысьці, пажадзе (мужаложству, скаталожству, непатрэбным помыслам), п’янству, лішніцы ў ежы і пітве і недарэчнаму ідаласлужэньню;
Belarusian 2017
Бо даволі, што ўжо ў мінулыя часы вы, дзеля выканання волі паганаў, жылі ў распусце, пажадлівасцях, у злоўжыванні віном, гулянках, папойках і ў агідным балванахвальстве.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо даволі, што ўжо ў мінулыя часы жылі вы па звычаю паганаў, у разбэшчанасьці, пажаданьнях, у злоўжаваньні віном, абжарстве, п’янстве і агідным ідалахвальстве.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо даволі ўжо, што вы ў мінулы час жыцьця паступалі паводле волі паганаў, ходзячы ў нячыстасьці, пажаданьнях, п’янстве, банкетаваньні, піцьці й лёгкамысным служэньні ідалам;
Belarusian Bokun
Бо досыць ужо, што мы ў мінулы час жыцьця выконвалі волю паганаў, ходзячы ў бессаромнасьці, пажаданьнях, абпіваньні віном, гулянках, банкетаваньнях і агідным ідалапаклонстве.