1 Samuel 10:1 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўзяў Самуіл посуд з алеем і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго і сказаў: вось, Гасподзь памазвае цябе ў кіраўніка спадчыны Сваёй:
Belarusian 2017
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго:
Belarusian Bokun
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, пацалаваў яго і сказаў: «Вось жа памазаў цябе ГОСПАД на валадара для народу Свайго Ізраіля. Вось, ты будзеш кіраваць народам ГОСПАДА, і вызваліш яго з рук ворагаў ягоных, якія акружаюць яго. А гэта табе знак, што памазаў цябе Бог на валадара спадчыны Сваёй.