1 Samuel 14:43 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў Саўл Ёнатану: раскажы мне, што зрабіў ты? І расказаў Яму Ёнатан і сказаў: я паспытаў канцом кія, што ў руцэ ў мяне, крыху мёду; і вось, я павінен памерці.
Belarusian 2017
А Саўл спытаўся ў Ёнатана: «Скажы мне, што ты зрабіў?» І Ёнатан адказаў яму і сказаў: «Я пакаштаваў, каштуючы канцом палкі, якую трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці».
Belarusian Bokun
І сказаў Саўл Ёнатану: «Скажы мне, што ты зрабіў?» Ёнатан адказаў: «Я пакаштаваў канцом кія, які трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці».