1 Samuel 16:11 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў Самуіл Ясэю: ці ўсе дзеці тут? І адказаў Ясэй: ёсьць яшчэ малодшы; ён пасьвіць авечкі. І сказаў Самуіл Ясэю: пашлі і вазьмі яго, бо мы ня сядзем абедаць, пакуль ня прыйдзе ён сюды.
Belarusian 2017
І запытаў Самуэль Ясэя: «Ці гэта ўсе сыны твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзін, найменшы, ён пасвіць авечак». І кажа Ясэю Самуэль: «Адпусці яго і прывядзі сюды; бо не пачнём застолля, пакуль ён сюды не прыйдзе».
Belarusian Bokun
І спытаў Самуэль у Есэя: «Цi гэта ўсе сыны твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзiн, найменшы, ён пасьвіць авечкі». І сказаў яму Самуэль: «Адпусьцi яго i прывядзi сюды. Не пачнем банкету, пакуль ён ня прыйдзе».