1 Samuel 20:30 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады моцна ўгневаўся Саўл на Ёнатана і сказаў яму: сыне нягодны і непакорлівы! хіба я ня ведаю, што ты сябраваўся з сынам Ясэевым на сорам сабе і на сорам маці тваёй!
Belarusian 2017
А Саўл, узлаваўшыся на Ёнатана, сказаў яму: «Ты, сын жанчыны нясталай, ці ж я не ведаю, што ты любіш сына Ясэя на ганьбу сваю і на ганьбу галізны маці сваёй?
Belarusian Bokun
І ўзлаваўся Саўл на Ёнатана, i сказаў яму: «Ты, сын жанчыны здрадлівай, цi ж я ня ведаю, што ты любiш сына Есэя на ганьбу тваю i на ганьбу мацi тваёй.