1 Samuel 26:19 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сёньня няхай выслухае гаспадар мой, цар, слова раба свайго: калі Гасподзь узбудзіў цябе супроць мяне, дык хай гэта будзе ад цябе духмянаю ахвяраю; а калі — сыны чалавечыя, дык пракляты яны перад Госпадам, бо яны выгналі мяне сёньня, каб не належаць мне да спадчыны Госпада, кажучы: ідзі, служы багам чужым.
Belarusian 2017
Дык вось, цяпер хай паслухае, прашу, гаспадар мой, цар, словы паслугача свайго: “Калі Госпад падгаварыў цябе супраць мяне, хай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра; калі ж сыны чалавечыя — хай будуць яны праклятыя перад Госпадам, бо выгналі яны мяне сёння, каб я не жыў у спадчыне Госпада, кажучы: “Ідзі, служы чужым багам”.
Belarusian Bokun
Вось цяпер няхай паслухае, гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе злавацца на мяне, няхай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра. Але калі людзі, няхай будуць яны праклятыя перад ГОСПАДАМ, бо выгналі яны мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.