1 Samuel 27:11 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І не пакідаў Давід жывых ні мужчыны, ні жанчыны і ня прыводзіў у Гэт, кажучы: яны могуць данесьці на нас і сказаць: так зрабіў Давід, і такі лад дзеяў ягоных праз увесь час, пакуль ён жыве ў краіне Філістымскай.
Belarusian 2017
Ані мужчыны, ані жанчыны не шкадаваў Давід і не прыводзіў іх у Гет, кажучы: «Каб часам не сказалі на нас: “Гэта зрабіў Давід”». І гэта было галоўнае правіла яго ва ўсе дні, калі ён жыў у краіне філістынцаў.
Belarusian Bokun
Ані мужчыны, ані жанчыны не ашчаджаў Давід, каб прыводзіць іх у Гат, бо казаў ён: «Каб часам не сказалі на нас: “Гэта зрабіў Давід”». І гэткія былі ўчынкі ягоныя ў-ва ўсе дні, калі ён жыў у краіне Філістынцаў.