1 Samuel 29:4 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І абурыліся на яго князі Філістымскія, і сказалі яму князі Філістымскія: адпусьці ты гэтага чалавека, няхай ён сядзіць у сваім месцы, якое ты яму вызначыў, каб ён ня йшоў з намі на вайну і не зрабіўся праціўнікам нашым на вайне. Чым ён можа ўмілажаліць гаспадара свайго, як не галовамі гэтых мужчын?
Belarusian 2017
Але загневаліся на яго князі філістынскія і казалі яму: «Хай вернецца гэты чалавек і сядзіць на сваім месцы, дзе пасадзіў ты яго, і хай не ідзе з намі ў бой, каб не стаўся ён нашым ворагам, калі пачнём біцца. Бо якім чынам інакш мог бы ён вярнуць ласку валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?
Belarusian Bokun
Але загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму: «Няхай вернецца гэты чалавек і сядзіць на месцы сваім, дзе ты пасадзіў яго, і няхай не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён ворагам нашым, калі пачнем бой. Якім чынам мог бы ён вярнуць ласку ў валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?