1 Samuel 31:4 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў Саўл збраяносцу свайму: агалі твой меч і закалі мяне ім, каб ня прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне і ня глуміліся зь мяне. Але збраяносец не хацеў, бо вельмі баяўся. Тады Саўл узяў меч свой і ўпаў на яго.
Belarusian 2017
І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.
Belarusian Bokun
І сказаў Саўл зброяносцу свайму: «Вазьмі меч свой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя вось неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але зброяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл сам дастаў меч, і сам кінуўся на яго.