1 Samuel 6:14 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А калясьніца прыйшла на поле Ісуса Бэтсамісяніна і спынілася там; і быў тут вялікі камень, і раскалолі калясьніцу на дровы, а кароў прынесьлі на цэласпаленьне Госпаду.
Belarusian 2017
А воз уз’ехаў на поле Ешуа з Бэтсаміта і затрымаўся там. А там ляжаў камень вялікі; і яны пасяклі воз на дровы, а кароў усклалі на іх Госпаду ў ахвяру цэласпалення.
Belarusian Bokun
А воз узьехаў на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу і затрымаўся там, а тамака ляжаў камень вялікі. І яны пасеклі воз на дровы, а каровы склалі ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня.