1 Samuel 9:24 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўзяў кухар плячук і што было пры ім і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуіл: вось гэта пакінута, пакладзі перад сабою і еж, бо на гэты час ашчаджана гэта табе, калі я склікаў народ. І абедаў Саўл з Самуілам у той дзень.
Belarusian 2017
А кухар узяў сцягно і хвост, і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што засталося; пакладзі перад сабой і еж, бо гэта з прадбачнасці захавана для цябе, калі я паклікаў людзей». І ў той дзень елі Саўл з Самуэлем.
Belarusian Bokun
Кухар узяў сьцягно і тое, што было пры ім, і палажыў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што пакінутае, пакладзі перад сабой і еш, бо гэта з прадбачнасьці захавана для цябе, калі вырашыў я склікаць людзей». У той дзень разам елі Саўл з Самуэлем.