1 Samuel 9:5 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі яны прыйшлі ў зямлю Цуф, Саўл сказаў слузе свайму, які быў зь ім: хадзем назад, каб бацька мой, пакінуўшы асьліц, не пачаў непакоіцца за нас.
Belarusian 2017
Калі ж прыйшлі яны ў зямлю Суф, сказаў Саўл слузе свайму, які быў разам з ім: «Хадзем і вернемся, каб бацька мой, страціўшы асліц, не стаў хвалявацца за нас».
Belarusian Bokun
Так вандруючы, прыйшлі яны ў зямлю Цуф, і сказаў Саўл слузе свайму, які быў разам з ім: «Хадзем, вернемся, каб бацька мой, пакінуўшы асьліц, ня стаў хвалявацца пра нас».