1 Thessalonians 4:16 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
бо Сам Гасподзь пры абвяшчэньні, пры голасе арханёла і трубе Божай, сыдзе зь неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць раней;
Belarusian 2017
Бо Сам Госпад з загадам і пры голасе арханёла ды пры гуке трубы Божай сыдзе з неба, і мёртвыя, якія ў Хрысце, ўваскрэснуць першыя.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо сам Госпад на загад і на голас арханёла ды на (гук) трубы Божай зыйдзе з неба, і памёршыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам Архангела і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўскрэснуць першымі;
Belarusian Bokun
бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;