1 Timothy 6:9 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А ахвотнікі ўзбагачацца ўпадаюць у спакусу і ў нерат і ў многія безразважныя і шкодныя пажадлівасьці, якія ўкідаюць чалавека ў паглум і пагібель;
Belarusian 2017
А вось тыя, што хочуць стаць багатымі, трапляюць у спакусу і ў пятлю ды ў многія неразумныя і шкодныя пажадлівасці, якія топяць людзей у знішчэнні і загубе.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А вось тыя, што хочуць стаць багатымі, трапляюць у спакусу і ў (д’ябальскую) пятлю ды ў многія некарысныя, а то і шкодныя пажаданьні, якія топяць людзей у бездані загубы.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Тыя-ж, што жадаюць узбагачвацца, падаюць у спакушэньне і ў сеці і ў многія неразумныя і шкадлівыя пажаданьні, што топяць людзей у зьніштажэньні й загубе;
Belarusian Bokun
Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе.