2 Chronicles 14:11 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І заклікаў Аса Госпада Бога свайго і сказаў: Госпадзе! ці не ў Тваёй сіле памагчы моцнаму альбо бясьсіламу? дапамажы ж нам, Госпадзе Божа наш: бо мы на Цябе спадзяёмся і ў імя Тваё мы выйшлі супроць мноства гэтага. Госпадзе! Ты Бог наш: хай не пераможа Цябе чалавек.
Belarusian 2017
і прызваў Аса Госпада, Бога свайго, і сказаў: «Госпадзе, для Цябе ніякай розніцы, ці Ты дапаможаш моцнаму, ці бяссільнаму; дапамажы нам, Госпадзе, Божа наш. У Табе бо і ў Тваім імю маючы надзею, выйшлі мы супраць такой вялікай сілы. Госпадзе, Ты Бог наш, не пераможа Цябе чалавек».
Belarusian Bokun
І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы ж нам, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё выйшлі мы супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».