2 Chronicles 24:11 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
У той час, калі прыносілі скрынку царскім чыноўнікам праз лявітаў, і калі яны бачылі, што срэбра многа, прыходзіў пісар цара і даверанік першасьвятара, і высыпалі са скрынкі, і адносілі яе і ставілі яе на сваё месца. Так рабілі яны дзень у дзень, і сабралі многа срэбра.
Belarusian 2017
І ў час, калі левіты неслі скрынку да ўрадоўцаў цара, прыходзіў царскі пісар і той, каго назначаў першасвятар, і яны выкладалі грошы, што былі ў скрынцы, а затым скрынку адносілі на сваё месца. І так рабілі кожны дзень, і сабрана было вельмі шмат грошай,
Belarusian Bokun
І было ў той час, што прыносілі скрыню рукамі лявітаў да ўраду валадарскага, і калі бачылі, што шмат срэбра, тады прыходзіў пісар валадарскі і прадстаўнік сьвятара найвышэйшага, і высыпалі са скрыні, і бралі яе, і адносілі яе зноў на месца сваё. Гэтак яны рабілі дзень пры дні, і сабралі шмат срэбра.