2 Chronicles 34:22 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пайшоў Хэлкія і тыя, якія ад цара, да Алданы прарочыцы, жонкі Шалума, сына Таўкегата, сына Хасры, захавальніка вопраткі,— а жыла яна ў другой частцы Ерусаліма,— і гаварылі зь ёю пра гэта.
Belarusian 2017
Дык пайшоў Хэлькія і тыя, каго цар паслаў разам з ім, да прарочыцы Гульды, жонкі Сэлума, сына Тэквы, сына Харааса, вартаўніка адзення, якая жыла ў Ерузаліме, у новым горадзе, і расказалі ёй пра справу.
Belarusian Bokun
І пайшоў Хілкія і тыя, якіх [паслаў] валадар, да Хульды прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Хасры, вартаўніка шатаў, — а яна жыла ў новай частцы Ерусаліму, — і гаварылі з ёю пра гэта.