2 Chronicles 34:31 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І стаў цар на месцы сваім, і заключыў запавет перад абліччам Госпада сьледаваць Госпаду і захоўваць запаведзі Ягоныя і адкрыцьці Ягоныя і пастановы Ягоныя ад усяго сэрца свайго і ад усёй душы сваёй, каб выканаць словы запавету, напісаныя ў кнізе гэтай.
Belarusian 2017
І, стоячы на сваім месцы, заключыў ён запавет перад абліччам Госпада, каб ісці за Ім і пільнаваць прыказанні Яго, і сведчанні і законы Яго ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёй ды спаўняць словы запавету, запісаныя ў гэтай кнізе.
Belarusian Bokun
І стаў валадар на месцы сваім, і заключыў запавет перад аблічам ГОСПАДА, каб хадзіць за ГОСПАДАМ і захоўваць прыказаньні Ягоныя, і сьведчаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй, каб выконваць словы запавету, запісаныя ў Кнізе гэтай.