2 Chronicles 36:13 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і адкалоўся ад цара Навухаданосара, які ўзяў зь яго клятву імем Бога,— і зрабіў упарцістаю шыю сваю і зжарсьцьвіў сэрца сваё да таго, што не зьвярнуўся да Госпада Бога Ізраілевага.
Belarusian 2017
Узбунтаваўся ён таксама супраць Набукаданосара, якому прысягнуў Богам быць верным, і зацвярдзеў ён каркам сваім і сэрцам, каб не навярнуцца да Госпада, Бога Ізраэля.
Belarusian Bokun
І таксама ён збунтаваўся супраць валадара Нэвухаднэцара, які ўзяў з яго прысягу перад Богам, і зрабіў цьвёрдым карак свой, і закамяніў сэрца сваё, каб не навярнуцца да ГОСПАДА, Бога Ізраіля.