2 Corinthians 1:12 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо пахвала нашая гэтая ёсьць сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў чысьціні і богаспадобнай шчырасьці, ня ў плоцкай мудрасьці, а ў мілаце Божай, жылі ў сьвеце, асабліва ў вас.
Belarusian 2017
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо пахвала для нас — гэта сьведчаньне сумленьня нашага, што ў прастаце сэрца ды ў шчырасьці перад Богам, і не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі мы на сьвеце, асабліва ў вас.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо пахвала нашая гэткая: пасьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце й яснаце Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі на сьвеце, асабліва-ж у вас.
Belarusian Bokun
Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва, у вас.