2 Corinthians 12:20 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо я маю боязь, каб мне, калі я прыйду, не застаць вас такіх, якіх не хачу, а таксама каб і вы ня ўбачылі мяне такога, якога ня хочаце: каб не знайсьці ў вас нязгодзіц, зайздрасьці, гневу, сварак, паклёпаў, нагавораў, ганарыстасьці, беспарадкаў,
Belarusian 2017
Бо баюся, каб часам, прыйшоўшы да вас, знайсці вас не такімі, якімі хачу вас знайсці, ды каб і вы не знайшлі мяне такім, якога вы не хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, ачарненняў, абмовы, пыхлівасці, звадкі,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо баюся, прыйшоўшы да вас, знайду вас такімі, якімі не хацеў бы вас знайсьці, ды ці і вы ня знойдзеце мяне такім, якога вы сабе ня хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасьці, гневу, сварак, ачарненьняў, абмовы, пыхлівасьці, звадкі,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас ня гэткімі, як хачу, дый каб і вам не знайсьці мяне, якім ня хочаце: каб не (знайсьці ў вас) калатні, зайздрасьці, гневу, сварак, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,
Belarusian Bokun
Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,